З 13 красавіка хуткі фірмовы цягнік «Беларусь» № 2/1 Мінск — Масква будзе хадзіць штодзённа, паведамляецца на сайце Беларускай чыгункі

Таксама з 13 красавіка аднаўляе рух цягнік № 52/51 Брэст — Мінск — Санкт-Пецярбург. Адпраўленне з Брэста ў 14:30 (з Мінска ў 18.44), прыбыццё ў Санкт-Пецярбург у 7:55. З Санкт-Пецярбурга цягнік будзе адпраўляцца ў 18: 23 і прыбываць у Мінск у 7:15, а ў Брэст — у 11:56.

Акрамя гэтага, з 13 красавіка пачне курсіраваць цягнік № 4/3 Масква — Брэст адпраўленнем з Брэста ў 17:37 і прыбыццём у Маскву ў 6:53. З Масквы цягнік будзе адпраўляцца ў 22:17 і прыбываць у Брэст у 10:31. Ён стане курсіраваць праз дзень.

З 27 красавіка прызначаецца цягнік №302/301 Мінск — Гомель — Адлер. У першы рэйс цягнік адправіцца з Мінска ў 12:20 (з Гомеля ў 17:40) 27 красавіка і прыбудзе ў Адлер 29 красавіка ў 12:32. З Адлера цягнік адправіцца 29 красавіка 2021 года ў 16: 08 і прыбудзе 1 мая 2021 года ў Гомель у 12: 30, а ў Мінск - у 17:09. На першапачатковым этапе курсіраванне гэтага цягніка будзе арганізавана адзін раз у чацвёра сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0