БелТА

БелТА

«У мэтах сацыяльнай і гістарычнай справядлівасці, ліквідацыі «белых» плям гісторыі, умацавання канстытуцыйнага ладу і нацыянальнай бяспекі мною заведзена крымінальная справа па факце генацыду насельніцтва Беларусі», — адзначыў Андрэй Швед.

Паводле яго слоў, звесткі з крымінальнай справы дазволяць паставіць перад міжнароднымі арганізацыямі пытанне аб прызнанні Беларусі пацярпелай ад генацыду, спыніць спробы абясцэніць гістарычныя факты.

«Вынікі расследавання будуць пакладзены ў аснову ідэалагічнай вучэбна-выхаваўчай і інфармацыйнай працы. Для таго каб праз разуменне гісторыі зберагчы пераемнасць паміж пакаленнямі і памяць народа, вывучэнне генацыду беларускага народа варта ўпісаць ва ўсе абавязковыя адукацыйныя праграмы», — падкрэсліў генпракурор.

Швед адзначыў, што ў дачыненні да беларускай дзяржавы да цяперашняга часу праводзіцца агрэсіўная палітыка з боку шэрагу еўрапейскіх дзяржаў. Паводле яго слоў, завядзенне крымінальнай справы па факце генацыду — новы этап у барацьбе з рэабілітацыяй нацызму.

Таксама Швед дадаў, што Генпракуратура звернецца ў Нюрнберг пры расследаванні справы аб генацыдзе.

«Сутнасць гэтага расследавання і прадмет, вядома, у першую чаргу мае на ўвазе неабходнасць звароту ў кампетэнтныя органы шэрагу дзяржаў з просьбай аб аказанні прававой дапамогі. Аб'ектыўна мы разлічваем на аператыўную дапамогу ведамстваў і архіваў Расіі, дзе, па нашых звестках, сабрана і маецца досыць шмат дакументаў аб генацыдзе беларусаў і іншых асоб, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Вядома, мы звернемся па дапамогу да ведамстваў і ўстаноў ФРГ, якія ў свой час займаліся расследаваннем фактаў генацыду на тэрыторыі БССР», — сказаў генпракурор.

Андрэй Швед таксама заявіў, што Беларусь будзе дабівацца выдачы ваенных злачынцаў.

«Асобны кірунак — гэта, вядома, складанне спісаў усіх памерлых і жывых злачынцаў. У дачыненні да апошніх мы будзем збіраць матэрыялы з просьбай аб правядзенні працэсуальных дзеянняў у дачыненні да гэтых асоб на тэрыторыі тых дзяржаў, дзе яны пражываюць, і ставіць пытанне аб іх выдачы для адкрытага суда на тэрыторыі Беларусі. Альбо рыхтаваць матэрыялы для прыцягнення гэтых асоб у міжнародных інстанцыях, трыбуналах, якія расследавалі, разглядалі раней крымінальныя справы ў дачыненні да ваенных злачынцаў», — адзначыў генпракурор

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0