38-гадовы мужчына быў у гасцях у свайго знаёмага і там заснуў ля печы. Ад цеплавога ўздзеяння на ім загарэлася адзенне. Полымя пагасіў гаспадар дома, піша БелТА.
З тэрмічнымі апёкамі мужчыну шпіталізавалі ў Пружанскую раённую бальніцу. У яго абгарэлі грудная клетка, жывот, шыя, спіна — усяго 40% цела.





