s13.ru
Першае судовае пасяджэнне па справе дэкаратыўнага гноміка з бчб-сцягам на акне адбылося ў лютым.
Сведкай па адміністрацыйнай справе праходзіла Вольга Бондарава, актывістка руху «Антывандал». З яе слоў, аднойчы на прагулцы на акне аднаго са шматпавярховікаў яна ўбачыла дэкаратыўнага гноміка з бчб-сцягам. Жанчына зрабіла фотаздымак цацкі і выклікала нарад міліцыі.
На ўладальніка кватэры Юрыя Яраша быў складзены пратакол. Гарадзенца абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП РБ. Паводле абвінавачвання, мужчына правёў адзіночны пікет, выставіўшы на падваконне сваёй кватэры дэкаратыўнага гноміка з бчб-сцягам.
s13.ru
Аднак на пасяджэнні суддзя Шпак вярнуў справу ў АУС Кастрычніцкага раёна на дапрацоўку ў сувязі з тым, што ў пратаколе маюцца недакладнасці і недапрацоўкі, частка ксеракопіі матэрыялаў не завераныя, некаторыя з іх не чытаюцца зусім.
Сёння адбылося чарговае судовае пасяджэнне, на якім суддзя Шпак прыняў рашэнне закрыць адміністрацыйны працэс па гэтай справе ў сувязі са скончаным тэрмінам правапарушэння.
Сведка Бондарава на працэс не прыйшла.





