By_culture
Міліцыянты прыйшлі ў кватэру Данілы з вобшукам 15 сакавіка і затрымалі за «адзіночнае пікетаванне», адшукаўшы бел-чырвона-белы сцяг. Ён быў арыштаваны на 15 сутак.
30 сакавіка ён мусіў выйсці на волю, але 26-га Ганчарова прывезлі з Жодзіна ў Мінск на допыт, адправілі спачатку ў ІЧУ на Акрэсціна, потым перавялі на Валадарскага. Яго вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 КК — «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак», паведамляе By_culture.





