РЖД
Цягнікі будуць адпраўляцца з пачатковага і прыбываць у канцавы пункт па люстраным раскладзе двойчы на дзень», — паведамляе Tut.by са спасылкай на Расійскія чыгункі.
Час у дарозе складзе ўсяго 6 гадзін 50 хвілін, тады як у звычайным цягніку займае ад 8 да 11 гадзін. Што тычыцца кошту, то білет першага класа абыйдзецца прыкладна ў 80 рублёў, другога — 55 рублёў, але дакладны кошт неабходна ўдакладняць на сайце кампаніі.
РЖД
На маршруце будуць курсіраваць хуткасныя электрацягнікі «Ластаўка» ў камплектацыі «Premium» з пяці вагонаў: бізнэс і эканом-клас.
Для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжаны пад'ёмнікі для інвалідных вазкоў, а таксама спецыялізаваныя месцы з мацаваннем для калясак і кнопкай выкліку правадніка.





