У МУС пракаментавалі паведамленні пра пагаршэнне ўмоваў у ізалятарах часовага ўтрымання Мінска і Жодзіна. У прыватнасці, раней паведамлялася аб праблемах са здароўем у вязняў з-за хлоркі.

Чытайце таксама: «У аднамесным карцары так і сядзелі: я і шасцёра бамжоў». Лідар АГП пра 15 сутак на Акрэсціна

«У вышэйназваных установах правялі праверкі. Прэтэнзіі аказаліся чарговым масавым укідам. Пацвярджэннем таму апытанне сукамернікаў тых, хто скардзіўся на «катаванні» хлоркай. Яшчэ адзін дакладны факт — ні ў каго з пастаяльцаў апёкаў вачэй, праблем з дыханнем або іншых сімптомаў атручвання гэтым рэчывам няма. Роўна як не зафіксавана і фактаў звароту па медыцынскую дапамогу па такіх падставах», — паведамляе ведамства.

Для недапушчэння распаўсюджвання COVID-19 пры прафілактыцы ўсе памяшканні ўстаноў рэгулярна апрацоўваюцца дэзсродкамі на аснове хлоркі, разведзенай у неабходнай прапорцыі. У гэты час людзей выводзяць з камер.

«Каб прыбраць непрыемныя пахі, дастаткова ўстаць з ложка, узяць адпаведны інвентар і навесці парадак», — растлумачылі ў МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0