Фота tsn.ua
Некаторыя вінаробы страцілі да 90% будучага ўраджаю. Ён можа стаць найменшым за апошнія 40 гадоў.
Па начах тэмпература паветра апускалася да -8 градусаў, пахаладанне стала асабліва пагібельным, таму што прыйшло адразу пасля рэзкай адлігі. Вінаробы спрабавалі захаваць расліны, запальваючы свечкі ў вінаградніках. З-за гэтага ў некаторых раёнах Францыі назіраўся смог.
Неўраджаю чакаюць таксама фермеры, якія вырошчваюць яблыкі, абрыкосы, караняплоды і некаторыя збожжавыя.