Індыя ўхваліла «Спутнік V»
Індыйскі рэгулятар ухваліў для экстраннага прымянення расійскую вакцыну супраць каранавіруса «Спутнік V».
Пра гэта паведамляе індыйская газета Times of India са спасылкай на крыніцы.
У Індыі ўжо прымяняюцца мясцовая вакцына Covaxin і прэпарат шведска-брытанскай кампаніі AstraZeneca, які там выпускаецца пад назвай Covishield.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ