Фота МУС

Фота МУС

17 гадоў таму тушылі пажар і выявілі ў калодзежы цела 70-гадовай гаспадыні з разбітай галавой, а побач знайшлі цагліну са слядамі крыві.

На дачыненне да забойства сышчыкі паверылі сваякоў загінулай, а таксама мясцовых жыхароў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Аднак у 2003-м знайсці забойцу не ўдалося.

Зачэпкай заставаўся пахавы след, узяты з прылады злачынства. Нядаўна эксперты вызначылі, што ён належыць 45-гадоваму жыхару Іўя, які ўжо трапляўся аператыўнікам, аднак прамых доказаў тады не знайшлі.

Вядома, што мужчына ў дзень здзяйснення злачынства шукаў на падворках мак і знайшоў яго ў агародзе загінулай. Тая заўважыла незнаёмца і паспрабавала яго прагнаць, аднак атрымала некалькі смяротных удараў па галаве. Мужчына выкінуў цела ў калодзеж, а пасля падпаліў дом.

Заведезена крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0