Такое рашэнне, гаворыцца ў сумеснай заяве наглядных ведамстваў, якое цытуе Reuters, было прынята пасля таго, як у шасці чалавек пасля прышчэпкі ўтварыліся тромбы. Гаворка ідзе пра шэсць жанчын ва ўзросце ад 18 да 48 гадоў. Адна з іх памерла, яшчэ адна знаходзіцца ў бальніцы ў крытычным стане.
Выяўленыя выпадкі ўтварэння тромбаў у пацыентаў, якія зрабілі прышчэпку вакцынай Johnson & Johnson, вельмі рэдкія, падкрэсліваецца ў заяве. Тым не менш, рэгулятары лічаць, што да завяршэння расследавання ад прымянення гэтай вакцыны варта ўстрымацца.
У ЗША прымяненне вакцыны Johnson & Johnson было адобрана ў лютым, у Еўрасаюзе — у сакавіку.
Па стане на 12 красавіка Johnson & Johnson паставіў у ЗША 6,8 мільёнаў доз прышчэпкі.





