azal.az

azal.az

Падчас перамоў бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы авіяцыі — аднаўленне рэгулярных палётаў паміж Беларуссю і Азербайджанам дапандэмійнага ўзроўню. На гэты момант рэгулярнае авіязлучэнне паміж Мінскам і Баку выконвае толькі «Белавія».

Аляксей Аўраменка прапанаваў азербайджанскаму калегу прапрацаваць магчымасць запуску транскантынентальнага рэйса авіякампаніі AZAL з Баку ў Нью-Ёрк і назад з прамежкавым прыпынкам у Мінску.

На ягоную думку, гэтыя рэйсы могуць быць запатрабаваныя не толькі ў беларусаў і азербайджанцаў, але і ў пасажыраў з краін Балтыі.

Абмяркоўвалася таксама развіццё чыгуначных грузаперавозак, запуск кантэйнернага цягніка Мінск — Баку. Акрамя таго, размова ішла аб супрацоўніцтве ў сферы аўтатранспарту. Беларусь выступіла з просьбай павялічыць квоту азербайджанскіх дазволаў у/з трэціх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0