Амаль такі ж працэнт рэлакантаў быў і ў студзені.
Траціна тых, хто з'ехаў, пакуль не вырашылі, ці вяртацца назад.
Яшчэ траціна ўжо вызначыліся: застануцца за мяжой пры любым раскладзе. Хоць яшчэ тры месяцы таму доля такіх спецыялістаў была ў 4 разы меншая.
Як высветлілася, большасць ІТ-спецыялістаў, амаль 90% (89,8%), з'ехалі з краіны пасля падзей жніўня 2020 года.
Большасць рэлакантаў — эліта беларускага ІТ-сектара.
З іх 38% — спецыялісты ўзроўню Senior. На другім месцы спецыялісты ўзроўню Middle (27,3%), на трэцім — спецыялісты ўзроўню Lead (26,5%).





