«У Докшыцкім раёне група атрада размініравання Супрацьміннага цэнтра Узброеных сіл з панядзелка вядзе суцэльную ачыстку мясцовасці, на якой у даваенны час размяшчаўся склад боепрыпасаў. За тры дні вайсковыя сапёры выявілі ўжо больш за 700 артылерыйскіх снарадаў», — паведамляе Мінабароны.
Знойдзеныя боепрыпасы будуць знішчаныя. Размініраванне працягваецца.





