Цімафей Марозаў (гэта яго сапраўднае прозвішча) абвінавачваецца ў набыцці, ужыванні і захоўванні амфетаміну масай 0,0375 грама, а таксама ў набыцці гашышу масай 1,9609 грама, яго ўжыванні сумесна з абвінавачаным Крывецкім, а таксама яго перавозцы і захоўванні.
«Допуск у залу судовага пасяджэння ажыццяўляецца з улікам супрацьэпідэміялагічных мер», — дадала Ляскова.
Пра выпадак стала вядома ў студзені. 6 студзеня ў гульнявым клубе ў Мінску міліцыя затрымала Ціму Беларускіх, пры асабістым вобшуку ў якога быў выяўлены гашыш і амфетамін.
Згодна з матэрыяламі справы, наркотыкі музыка і яго прыяцель купілі праз інтэрнэт. Частку наркотыку ўжылі ў памяшканні гульнявога клуба, рэшткі выявілі супрацоўнікі міліцыі. Падчас асабістага ператрусу спевака быў знойдзены таксама псіхатроп.
Сваю віну абвінавачаныя прызналі ў поўным аб'ёме. Ціма быў адпушчаны пад заклад, яго таварыш знаходзіцца пад вартай.





