Скрыншот відэа МУС

Скрыншот відэа МУС

Міліцыя вылічыла асобу 40-гадовага мужчыны, які быў датычны да крадзяжоў. Ён прыдумаў хітрую схему.

Прыходзіў у рыбацкія крамы, першапачаткова здымаў з вуд, шпулек, воблераў, прынад, дратоў і гумак антыкрадзежныя біркі, хаваў тавары на стэлажах, фатаграфаваў іх месцазнаходжанне і сыходзіў з крамы. А праз час вяртаўся і забіраў «прыхаваную» маёмасць.

За два месяцы ён зрабіў 10 крадзяжоў з чатырох крам. Шкода склала 2500 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0