Па стане на люты ў сховішчах заставалася менш за пятую частку ад назапашаных аб'ёмаў паліва, падае Bloomberg звесткі Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА). З таго часу рэшткі скараціліся яшчэ больш.
У ліпені 2020 года на піку ў сховішчах па ўсім свеце сабралася на 249 млн барэляў больш за сярэдняе значэнне за 2015—2019 гады, а ў лютым 2021-га гэты лішак знізіўся да 57 млн барэляў.
Спажыванне паліва вырасла дзякуючы аднаўленню попыту і росту цэн на нафту. Нафта Brent завяршыла таргі 16 красавіка на ўзроўні $66,7.
Па меры аднаўлення попыту цана нафты маркі Brent можа падняцца да $74 за бараль ці нават вышэй, піша Bloomberg.





