Фота са спадарожніка

Фота са спадарожніка

Спадарожнікавыя здымкі паказалі, што расійскіх ваенных самалётаў у Крыме і на базах каля Украіны значна больш, чым меркавалася раней. Гэта дае Расіі больш магчымасцей для палітычнага запалохвання або ваеннага ўмяшальніцтва, піша The Wall Street Journal.

На здымках, якія паказала спадарожнікавая кампанія Maxar, заўважныя знішчальнікі Су-30 на авіябазе ў Крыме. Яшчэ ў канцы сакавіка іх там не было.

Акрамя гэтага, здымкі паказалі, што на Крымскім паўвостраве цяпер знаходзяцца расійскія паветрана-дэсантныя войскі, мотастралковая і бранятанкавая тэхніка, верталёты-штурмавікі, разведвальныя беспілотнікі і ваенны шпіталь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0