Падчас суда над Міхаілам Фірагам.

Падчас суда над Міхаілам Фірагам.

41-гадовы мінчук Сяргей Фірага ўжо два гады працуе кіроўцам прыгараднага аўтобуса ў адным са сталічных аўтапаркаў. 12 красавіка каля 7:30 раніцы падчас маршруту, на якім ездзяць шмат пастаянных пасажыраў знаёмых з ім, мужчына па гучнай сувязі перадаў прывітанні ад палітвязняў. Яго сына Міхаіла асудзілі ў снежні на тры гады хіміі за жнівеньскія пратэсты, паведамляе spring96.org.

Сярод пасажыраў той раніцы быў супрацоўнік службы бяспекі мінскага метрапалітэна, які паскардзіўся на Фірагу ў міліцыю. Паводле яго словаў, «Фірага па гучнай сувязі казаў пра тое, што ў нашых турмах сядзіць шмат вязняў сумлення і не трэба забываць пра іх, але заклікаў да масавых мерапрыемстваў не было».

Cяргея затрымалі праз некалькі дзён пасля гэтай падзеі і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП. Яго ўчынак супрацоўнікі міліцыі расцанілі як заклік да масавых мерапрыемстваў, хоць сам кіроўца сваёй віны не бачыць.

На такі крок Сяргея падштурхнуў арышт ягонага сына Міхаіла Фірагі. 24 снежня хлопцу прысудзілі 3 гады хіміі і цяпер ён адбывае пакаранне ў Мсціслаўі.

У выніку, суддзя Мінскага раёна Аляксей Кропачаў прызнаў Сяргея вінаватым і арыштаваў яго на 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0