Сёння быў падпісаны ўказ № 154, згодна з якім страчваюць сілу ўказы № 240 ад 12 мая 2009 года «Аб некаторых пытаннях у галіне валютнага рэгулявання» і №301 ад 31 ліпеня 2018 года»аб адмене абавязковага продажу замежнай валюты». Заканадаўства прыводзіцца ў адпаведнасць з Законам №36 - З ад 30 чэрвеня 2020 года «Аб змене законаў па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю», паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

Законам прадугледжаны новыя падыходы, якія адмяняюць існуючыя абмежаванні пры правядзенні валютных аперацый юрыдычнымі і фізасобамі. Пры гэтым захаваны палажэнні аб паступленні валютнай выручкі на рахункі банкаў Беларусі ў тэрміны, вызначаныя ў дагаворах, і аб рэгістрацыі валютных дагавораў.

Таксама замацаваная магчымасць увядзення Нацбанкам сумесна з урадам на тэрмін не больш аднаго года валютных абмежаванняў у выпадках пагрозы эканамічнай бяспецы Беларусі і стабільнасці яе фінансавай сістэмы.

Таксама ў Законе спрошчаны працэдуры, якія рэгулююць правядзенне валютных аперацый, і для выключэння рознага тлумачэння канкрэтызаваны нормы валютнага заканадаўства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0