apple.com

apple.com

Напрыклад Apple прэзентавала метку-трэкер для пошуку прадметаў AirTag, якая павінна стаць дадаткам да ўжо існуючага дадатка «Лакатар» або Apple Find My iPhone, піша РБК.

Прымацаваўшы трэкер да прадмета, можна будзе адсочваць яго месцазнаходжанне, сінхранізаваўшы метку са смартфонам.

Прадстаўнік Apple падкрэсліў, што AirTag створаны не для адсочвання людзей.

Гаджэт паступіць у продаж 30 красавіка і будзе каштаваць $29.

Таксама Apple прэзентавала фіялетавы iPhone 12 і новую мадэль камп'ютара — iMac, некалькі мадэляў клавіятур і іншых аксесуараў да яго.

iMac стаў танчэйшы і больш кампактны. Дысплей — 4.5K Retina дыяганаллю 24, з 11,3 млн пікселямі, камера — FullHD.

Абноўлена сістэма ахаладжэння — прылада абсталяваная двума невялікімі вентылятарамі, якія не можа пачуць чалавечае вуха. Павялічана магутнасць працэсара і гукавой сістэмы. Прылада можа маментальна і лёгка сінхранізавацца з iPhone. Да адаптара сілкавання цяпер можна далучаць Ethernet-кабель.

Перадзамова прылады ў ЗША павінна стартаваць у канцы красавіка, цана складзе $1499 для старэйшай мадэлі iMac і $1299 — для малодшай.

Пра Беларусь пакуль нічога не вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0