Ліндэман з характэрным акцэнтам спявае на рускай пра родныя вятры, сінюю смугу, таварышаў і любімы горад, які можа спаць спакойна, піша meduza.io.

Кавер на «Любімы горад» увайшоў у саўндтрэк новай ваеннай карціны Цімура Бекмамбетава і Сяргея Трафімава «Дзевятаеў», у канцы красавіка выйдзе кліп. Галоўны герой фільма — савецкі лётчык-знішчальнік Міхаіл Дзевятаеў, які ўцёк з канцлагера на бамбардзіроўшчыку.

У інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе» Бекмамбетаў распавёў, што Ліндэман сам прыйшоў да яго з прапановай выканаць гэтую песню і зняць на яе кліп:

«Думаю, таму, што [Ціль] вырас у горадзе Ростак у ГДР. Бо ў яго бацька шмат часу праводзіў у Савецкім Саюзе, падарожнічаў, быў пісьменнікам. Бо сам Ціль быў піянерам. Бо гэтую песню яму ў дзяцінстве спявала мама… і вось ён праз знаёмых даведаўся, што я здымаю фільм пра Дзевятаева, а «Любімы горад» будзе лейтматывам гэтай карціны. У былой ГДР Дзевятаеў лічыўся героем, на востраве Узедам стаіць помнік яму, яго там ушаноўвалі і ў савецкія часы, і пасля аб'яднання Германіі. Так і выйшла, што мы знялі кліп».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0