Чэхія вырашыла зраўняць колькасць супрацоўнікаў расійскага пасольства ў Празе з колькасцю супрацоўнікаў чэшскай амбасады ў Маскве, што азначае высылку яшчэ каля 70 супрацоўнікаў расійскага дыппрадстаўніцтва.

Сёння апоўдні скончыўся тэрмін, да якога Расія павінна дазволіць усім 20 чэшскім дыпламатам вярнуцца ў пасольства ў Маскве, якая выслала іх у адказ на высылку 18 супрацоўнікаў расійскага пасольства, якія, на думку чэшскіх уладаў, працавалі на спецслужбы.

Рашэнне чэшскага МЗС дазволіць зраўняць колькасць дыппрадстаўніцтваў і дзейнічае з сённяшняга дня. У Расіі ёсць час да канца мая вывезці сваіх работнікаў і дыпламатаў.

Пасля ад'езду высланых супрацоўнікаў у пасольстве Чэхіі ў Маскве заставалася 24 супрацоўнікі, у тым ліку пяць дыпламатаў і 19 адміністрацыйна-тэхнічных работнікаў.

Зараз у пасольстве Расіі ў Празе працуе 27 дыпламатаў і 67 адміністрацыйна-тэхнічных работнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0