Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 22 красавіка ў Крамлі. Сабралі для вас асноўныя рэплікі ўдзельнікаў сустрэчы.

Лукашэнка:

  • Беларусь і Расія ўзгаднілі амаль усе карты па інтэграцыі, засталіся 2-3, якія тычацца эканомікі;
  • Мінску і Маскве трэба ўзмацняць супрацоўніцтва па бяспецы і абароне;
  • прапанова Кіева перанесці з Мінска перамоўную пляцоўку па Данбасе — «глупства несусветнае».

Пуцін:

  • праца над інтэграцыйнымі працэсамі ідзе эфектыўна па розных напрамках. Гэта тычыцца і ўзаемадзеяння па лініі спецслужбаў;
  • у адносінах Мінска і Масквы зроблена ўжо шмат пазітыўнага, але ёсць яшчэ пытанні, па якіх трэба дамовіцца;
  • калі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі хоча абмеркаваць адносіны Расіі і Украіны, яго чакаюць у Маскве ў любы час.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0