Фота Надзеі Бужан
Валерыя Эйсмант піша, што адвакат не можа патрапіць да свайго падабароннага з моманту яго затрымання. Паводле яе слоў, раней супрацоўнікі ў бюро пропускаў СІЗА КДБ паведамілі, што дазвол ад следчага на візіт адваката да гэтага часу няма.
Яўген Юшкевіч перастаў выходзіць на сувязь 19 красавіка. Пазней яго адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна напісала, што ён у СІЗА КДБ. Па яе словах, сваякам паказалі пастанову на ператрус, дзе ўказаны артыкул 289 КК (акт тэрарызму). Па месцы жыхарства Юшкевіча за гэтыя дні двойчы прайшлі ператрусы.