Той казаў, што арыштаваны Юрась Зянковіч паляцеў у Маскву пад гарантыі бяспекі ад Карач.

«Мы з Макарам былі не дужа звязаныя. Ад яго патрабавалася адно: ёсць кампрамат — арганізуй! І ўсё. Макар кляўся, што кампрамат у яго ёсць, але, як бачым, апроч запісу пяцігадовай даўніны, у яго няма нічога.

Мы з ім бачыліся разоў 8-10, не так шмат. Натуральна, што ён не быў дапушчаны ў наша вузкае кола. І ў каманду, якая рыхтуе пэўныя рэчы, не ўваходзіў. Як мінімум з гледзішча бяспекі, бо большая частка маёй каманды знаходзіцца ў Беларусі.

Апошні раз я бачыла Ігара Макара 24 сакавіка, менавіта тады ён сказаў, што ў яго ў Маскве ёсць высокапастаўлены фээсбэшнік. Чалавек на літару «Б», а менавіта Аляксандр Бортнікаў — кіраўнік ФСБ Расіі.

І Макар з ім ананімна перапісваецца ў тэлеграме. У працэсе размовы Ігар удакладніў, што Бортнікаў ужо напісаў дакладную на імя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, дзе паведаміў, што Ігар Макар — найлепшая кандыдатура на пасаду прэзідэнта Беларусі. Прабачце, мне дагэтуль смешна.

Пасля гэтага я вырашыла спыніць кантактаванне з Макарам, яго гэта засмуціла. Ён у гэтую ахінею з ананімнай перапіскай з Бортнікавым шчыра верыць.

Я ўяўляю як весяліліся ў КДБ, калі перапісваліся з Макарам, разумеючы, што гэтую дзікасць ён успрымае як чыстую манету.

Каб закрыць пытанне, хто здаў Фядуту і Зянковіча, хто працуе на КДБ, я прапаную дуэль на паліграфе: я супраць Ігара Макара».

Чытайце таксама. Макар рассварыўся з Карач і заявіў, што Зянковіч паляцеў у Маскву пад яе гарантыі бяспекі

Хто такі Ігар Макар — джокер альбо правакатар?

Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?