SpaceX

SpaceX

У склад экіпажа ўвайшлі астранаўты трох касмічных агенцтваў. NASA прадстаўляюць Шэйн Кімбра, які стаў камандзірам карабля, а таксама пілот Меган Макартур. У якасці спецыялістаў місіі выступяць астранаўт Еўрапейскага касмічнага агенцтва (ESA) Тамас Песке з Францыі, а таксама астранаўт Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў (JAXA) Акіхіка Хасідэ, паведамляе РБК

Crew Dragon, як чакаецца, павінен састыкавацца з МКС 24 красавіка прыкладна ў 05:09 па часе ўсходняга ўзбярэжжа ЗША (12:09). Мяркуецца, што да МКС адначасова будуць прыстыкаваныя адразу два караблі Crew Dragon.

Астранаўты Crew Dragon-2 будуць знаходзіцца на МКС адначасова з экіпажам Crew Dragon-1. Вяртанне карабля Crew Dragon-1 плануецца ў канцы красавіка — пачатку мая. Crew Dragon-2 павінен вярнуцца на зямлю восенню, не раней 31 кастрычніка. Капсула павінна будзе здзейсніць мяккую пасадку на парашутах у Атлантыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0