Прызнаваць СМІ замежнымі ў Расіі сталі з 2017 года. Галоўным крытэрыем для атрымання статусу лічыцца замежнае фінансаванне, у тым ліку ад дзяржструктур іншых дзяржаў, міжнародных арганізацый або асобных грамадзян.

У Крамлі тады тлумачылі, што гэтыя меры даюць Расіі магчымасць люстрана адказваць на спробы абмяжоўваць свабоду расійскіх СМІ за мяжой.

У рэестры замежных агентаў — «Голас Амерыкі», «Радыё Свабода», тэлеканал «Настоящее время» ды іншыя.

Усе СМІ-замежныя агенты павінны ставіць адпаведныя пазнакі ў сваіх публікацыях. Праз месяц пасля ўнясення выданне павінна зарэгістраваць юрыдычную асобу ў Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0