Праваабаронцы падзяліліся з «Нашай Нівай» аўдыязапісам суда над хлопцам.
Спачатку выслухалі сведку-сілавіка. Ён распавёў:
«Быў на службе. На праспекце Любімава выявілі вялікую групу — больш за 10-15 чалавек. Неслі бел-чырвона-белыя сцягі. Выкрыквалі лозунгі. Мы прадставіліся, паведамілі, што міліцыя. Мною быў затрыманы гэты грамадзянін. Грамадзянін пачаў вырывацца, паводзіў сябе агрэсіўна, адмаўляўся прайсці ў службовы аўтамабіль».
Суддзя пацікавіўся, ці ёсць у Сяргея Міронава пытанні да сведкі.
«Па-першае, колькі чалавек праходзіць па справе, акрамя мяне? Там было 50-100 чалавек, а сведка кажа, што 10-15», — сказаў Міронаў.
«Не тлумачэнні, а пытанні да сведкі ёсць?» — удакладніў суддзя.
«Пытанні да сведкі…— паразмысліў Сяргей. — Можа, вы мяне з кімсьці пераблыталі?»
«Не, я ўпэўнены», — адказаў сведка.
«Яшчэ пытанні ёсць?» — спытаў суддзя.
«Не», — сказаў Міронаў і засмяяўся.
«Штосьці хочаце дадаць?» — удакладніў суддзя.
«Не», — адказаў Міронаў.
На гэтым суд скончыўся.
Суддзя выйшаў для вынясення прысуду.
Вырак: 25 сутак за масавае мерапрыемства і 10 сутак за непадпарадкаванне. Агулам — 30 сутак арышту праз складанне пакаранняў.
Справу маці адправілі на дапрацоўку.
Сілавікі разагналі дваровы марш у Малінаўцы. За дзень затрымана больш за 30 чалавек
Чытайце пра Сяргея и яго маму: