Мінчук прыехаў у РУУС па пытанні крадзяжу двух рэгістрацыйных знакаў. Пры аглядзе машыны супрацоўнік міліцыі заўважыў на лабавым шкле маленькі БЧБ-сцяжок, сцяжок Украіны і маленькую стужачку з чырвоным арнаментам. Міліцыянт склаў на кіроўцу пратакол па ч.1 арт. 24.23 КаАП аб несанкцыянаваным пікетаванні «шляхам размяшчэння на лабавым шкле машыны сцяжка памерам прыкладна 10*20».
Судзілі Есіса па скайпе.
Сяргей на судзе распавёў, што ён чатыры месяцы таму набыў машыну, а гэтыя прадметы ўжо знаходзіліся там. Па словах мужчыны, ён іх не выкінуў, таму што яны яму не перашкаджалі.
Але суддзя Алена Жывіца ўсё роўна ўгледзела ў дзеяннях мінчука склад адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 24.23 КаАП і аштрафавала яго на 80 базавых велічыняў (2 320 рублёў).





