Як распавялі ў Пінскім лясгасе, 20 красавіка пінчук вырашыў пазбавіцца ад бытавога смецця і аднёс яго ў найбліжэйшы лес. Але яго злавіла фотапастка. Піша «Медыя-Палессе». 

Мужчына заўважыў камеру і вырашыў пазбавіцца ад доказаў. Для гэтага ён зняў і аднёс камеру дадому, дзе разбіў яе малатком. Але мужчына не ўлічыў адзін нюанс: пры спрацоўванні камеры фатаграфіі ў рэжыме анлайн перадаюцца ў лясгас.

Асоба Пінчука выяўлена. За знішчэнне фотапасткі ён заплаціў 554,1 рублёў. Таксама мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1ст.16.22 Каап РБ «Забруджванне лесу і іншай драўняна-хмызняковай расліннасці». Адказнасць па артыкуле прадугледжвае штраф у памеры да дзесяці базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0