Колькасць зробленых прышчэпак супраць каранавіруса ў свеце дасягнула мільярда — менш чым за пяць месяцаў пасля разгортвання першых праграм масавых прышчэпванняў, паведамляе The Times of Israel.
У 207 краінах увялі не менш за 1 002 938 540 доз.
58% усіх прышчэпак зрабілі ў трох краінах: ЗША — 225,6 млн доз, Кітаі — 216,1 млн, у Індыі — 138,4 млн доз.
Самы высокі працэнт цалкам вакцынаваных грамадзян маюць Сейшэлы (56% жыхароў атрымалі дзве дозы вакцыны), Ізраіль (56%), Бахрэйн і Чылі (па 32%).