Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Вядома, што іянізавальная радыяцыя можа шкодзіць ДНК у клетках, якія трапляюць пад яе ўплыў, але дагэтуль не было ясна, як яна ўплывае на яйцаклеткі і сперматазоіды. Згодна з адной з тэорый, мутацыі ў гэтых клетках маглі быць перанесеныя ў наступныя пакаленні, што выклікала б у нашчадкаў ахвяр радыяцыі разлады развіцця ці анкалагічныя захворванні, тлумачыць Guardian.

Гэта вырашыў праверыць доктар Стывен Чэнак з Нацыянальнага інстытута анкалогіі (ЗША). Разам з калегамі Чэнак вывучыў геномы 130 дзяцей, чые бацькі або ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, або былі эвакуіраваныя з блізкіх гарадоў і вёсак. Усе дзеці былі зачатыя пасля аварыі, і геномы іх бацькоў таксама былі вывучаныя.

Нягледзячы на тое, што бацькі гэтых дзяцей перанеслі ўплыў высокага ўзроўню радыяцыі, у геноме дзяцей навукоўцы не зафіксавалі павышанай колькасці мутацый. Такія мутацыі маглі назірацца, напрыклад, у крыві бацькоў, але навукоўцы не знайшлі доказаў перадачы мутацый праз палавыя клеткі.

Праца, апублікаваная ў часопісе Science, не проста пашырае нашы веды пра тое, як радыяцыя ўздзейнічае на людзей. Яна таксама павінна ўпэўніць тых, хто пацярпеў у катастрофах з выкідамі радыяцыі, напрыклад, у аварыі на японскай АЭС Фукусіма-1, што для іх бяспечна вярнуцца дадому ці завесці дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?