Фота Дзіяны Серадзюк, «Новы час»

Фота Дзіяны Серадзюк, «Новы час»

На судзе Ганна сказала пра тое, што знаходзілася падчас затрымання ў Курапатах. Роўна гэтак, як заўсёды на працягу трох гадоў.

Суддзя Казлова нервова рэагавала на ўсе спробы жанчыны патлумачыць прычыну знаходжання там і не дала нічога расказаць.

Вынік суда — арышт на 15 сутак.

Нагадаем, 23 красавіка каля рэстарана «Паедзем, паядзім» адбыліся затрыманні.

Каля рэстарана быў і Зміцер Дашкевіч, які штопятніцу з 2018 года дзяжурыць каля Курапатаў.

Затрымалі таксама Кірыла Лойку і яшчэ некалькіх чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0