«Наша Ніва» звязалася з калегамі Івана. 

«Учора званілі яму ў дзверы. Ён не адчыняў.

Патэлефанаваў гаспадар кватэры, якую Іван здымае, сказаў, што яго чакаюць унізе. Тады ён усё ж выйшаў. Там было некалькі чалавек у цывільным, якія паказалі «корачкі».

Вярнуліся ў яго кватэру, забралі сцяг. Пасля паехалі ў Першамайскае РУУС.

Цяпер мы дакладна не ведаем, дзе Іван. Ездзілі ў суд Першамайскага раёна, але яго прозвішча ў спісах пакуль няма», — расказваюць калегі.

Тэлеграм-канал «Спісы Акрэсціна» паведамляе, што Іван Карпей пакуль знаходзіцца на Акрэсціна.

Карпею 32 гады. Ён кіруе маленькай айці-кампаніяй Centaurea. Раней займаліся стартапамі, запускалі праекты, сёння ў асноўным займаюцца аўтсорсам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0