Цягам апошніх сутак у канале з’явілася некалькі допісаў, але выкананыя яны былі зусім не ў фірменнай стылістыцы «СБ». Каментатары таксама гэта хутка заўважылі. Ад ночы аўдыторыя канала зменшылася амаль на 1000 чалавек пасля паведамленняў аб захопе канала.

Канал «Советская Белоруссия» праз сатыру рэфлексаваў на бягучыя падзеі, імітуючы дзяржаўную прапаганду. Хто менавіта з’яўляецца аўтарам(і) канала, невядома. Раней у інтэрв'ю адмін казаў, што ён працуе рабочым і яму каля 30 гадоў.

Дарэчы, вельмі хутка паралельна са старым каналам «СБ», які пакуль лічыцца захопленым, з'явіўся новы, які абыгрывае сітуацыю, што склалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0