Падставай стаў банер, які адлюстроўваўся ў рамках партнёрства з рэкламнымі сеткамі Яндэкса і Google — то-бок банер, паказы якога рэдакцыя нават не можа прадбачыць. Больш за тое, у ГУБАЗіК нават не паведамілі, куды карыстальнік пераходзіў, клікнуўшы на гэты банер.

Праз месяц пасля інцыдэнту карэспандэнтка «СБ. Беларусь сегодня» Людміла Гладкая размясціла скрыншот з тым самым банерам у сваім артыкуле з загалоўкам «У чыіх інтарэсах працуе TUT.BY?».

Пры гэтым аўтар не ўказала, што папярэджанне было атрымана менавіта за чужы банер.

«Сувязі з арганізатарамі беспарадкаў электронны рэсурс і не хавае. Вось, калі ласка, галоўнай навіной у бела-чырвоных колерах: «У Беларусі 23 403 населеныя пункты. Горад наш!» О як…» — упэўнена піша яна.

Інфармацыя аб папярэджанні ад ГУБАЗіК размешчаная побач з заўвагай «Рэсурс апублікаваў артыкул «топ-10 суддзяў, якія далі больш за ўсё сутак адміністрацыйна затрыманым», дзе апублікаваў звесткі пра людзей. Пазначыў мэты. Добра, пашпартныя даныя не выклаў. Але гэта пакуль».

З чаго можна зрабіць выснову, што папярэджанне TUT.BY атрымаў менавіта за гэты артыкул. Але гэта не так. Што тычыцца топу суддзяў, то гэта адкрытая інфармацыя, судовыя працэсы з'яўляюцца адкрытымі, а суддзі выступаюць на іх пад сваімі імёнамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0