Бакі таксама дамовіліся на працягу найбліжэйшых гадзін правесці асобную сустрэчу кіраўнікоў праваахоўных і сілавых структур з удзелам прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання. Улады абедзвюх краін правядуць тлумачальную працу са сваім насельніцтвам.

Канфлікт на мяжы паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам пачаўся пасля таго, як вайскоўцы апошняга ўсталявалі камеры відэаназірання на электрычным слупе каля пункта размеркавання вады. Абедзве дзяржавы лічаць, што пункт знаходзіцца на іх тэрыторыі. Спачатку адбыліся сутыкненні паміж мясцовымі жыхарамі. Затым да іх далучыліся вайскоўцы. У Кыргызстане паведамлялі пра 2 загінулых і больш за 30 пацярпелых.

Чытайце таксама:
На мяжы Кыргызстана і Таджыкістана адбылася перастрэлка. Туды сцягваецца вайсковая тэхніка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0