«Выразна відаць і зразумела, што гэта не мяккая, добрая апазіцыя, якая рупіцца аб беларускім народзе і мірных пераменах, а, вядома, усё больш і больш яны падобныя да шалёных сабак, якія ў сваіх планах радыкальных, у сваіх крывавых задумах рыхтуюць узброены пераварот, рыхтуюць забойства, выкраданне», — сказаў сілавік.

«І мы гатовыя дзейнічаць. Як толькі паступіць загад — дзе б яны ні знаходзіліся, без тэрміну даўнасці — мы іх знойдзем і мы іх зачысцім. Мы зробім свет больш свабодным, а Рэспубліку Беларусь — больш абароненай. Мы нагадваем нашай ілжывай крыважэрнай апазіцыі аб тым, што мы іх ведаем усіх. Ведаем, дзе яны знаходзяцца, з кім яны маюць зносіны, якая ў іх нерухомасць, дзе знаходзяцца іх сем'і. Яны вельмі любяць нам нагадваць пра нашы сем'і і будаваць усе свае пагрозы ў адносінах да нас праз нашых жонак і дзяцей. Я ні на што не намякаю, але калі паступіць загад альбо хто-небудзь з іх нешта зробіць у адносінах да кіраўніка дзяржавы, да членаў яго сям'і, да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, да жонак і дзяцей нашых супрацоўнікаў, наша рэакцыя будзе вокамгненная і ўдар будзе зруйнавальны. І ён будзе сіметрычны абсалютна ва ўсіх планах і задумах, якія мела апазіцыя. Мы іх знойдзем і зачысцім. І няхай яны ведаюць, што адплата няўхільна», — сказаў Карпянкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0