Фота Надзеі Бужан
У суботу, 1 мая, дажджы калі і пройдуць, то па Брэсцкай вобласці, магчымы таксама навальніцы, паведамляе Tut.by.
Ноччу ад 0 па поўначы да + 8°С па поўдні, максімальная днём +11…17°С.
У Мінску ўначы +2 — +4°С, удзень да +14°С
На Вялікдзень — кароткачасовыя дажджы. Днём, пераважна па Брэсцкай вобласці чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.
Ноччу ад -1°С па поўначы да +10°С на поўдні краіны максімальная днём + 9…15°С, па Гомельшчыне +16…20°С. У Мінску каля +10°С.
У панядзелак, 3 мая, сіноптыкі прагназуюць неспрыяльныя ўмовы надвор'я.
На большай частцы тэрыторыі нашай краіны чакаюцца дажджы. Ноччу ў многіх раёнах, а днём месцамі па поўначы дажджы будуць працяглымі і моцнымі. Вецер да 15-20 м/с.
Максімальная днём + 6…12°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да + 14°С.