Паводле яго слоў, гэта Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзмітрый Шчыгельскі, Аляксандр Перапечка, Павел Кулажанка, Віталь Макаранка і Ігар Макар. Першыя чацвёра ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ.
Генеральная пракуратура ў дачыненні да Шчыгельскага, Перапечкі, Кулажанкі, Макаранкі і Макара завочна прымяніла меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
«Следчае ўпраўленне КДБ у кампетэнтныя ўстановы юстыцыі ЗША накіравала просьбу аб аказанні прававой дапамогі, у рамках выканання якой ад запытанага боку патрабуецца вызначыць месцазнаходжанне фігурантаў, правесці іх допыты, выканаць іншыя следчыя і працэсуальныя дзеянні, накіраваныя на ўсебаковае даследаванне ўсіх абставін справы.
Адначасова ініцыяванае пытанне аб экстрадыцыі названых асоб у Беларусь».
«Аналагічныя даручэнні ў дачыненні да Ігара Макара і Віталя Макаранкі найбліжэйшым часам будуць накіраваныя ў Літву і Украіну адпаведна, — распавёў Андрэй Яраш. — Камітэт дзяржбяспекі чакае ад амерыканскіх і іншых замежных партнёраў аператыўнай і ўсебаковай прапрацоўкі нашых запытаў, а таксама станоўчага вырашэння пытанняў аб экстрадыцыі ў Беларусь пералічаных грамадзян для іх прыцягнення да ўстаноўленай законам адказнасці».