23 красавіка 41-гадовы жыхар Салігорска скраў аўтамабіль службы рытуальных паслуг. Як ён распавёў пазней, на ім ён планаваў даехаць да Гомельскай вобласці — спяшаўся ў госці да знаёмых.
Яго затрымалі ў той жа дзень на мяжы Жыткавіцкага раёна. Як паведамляе sb.by, мужчына схаваў машыну ў лесе пры ўездзе ў Мікашэвічы. Свой учынак ён патлумачыў так: быў п'яны, а фургон скраў, каб разам з таварышам з'ездзіць у госці.
Распачалі крымінальную справу за крадзеж.





