Увечары 30 красавіка ў рэдакцыю TUT.BY прыйшло адразу некалькі паведамленняў ад чытачоў-пасажыраў цягніка 735 Мінск — Брэст. Калі коратка, цягнік стаіць, чаму — невядома, і калі паедзе — таксама. У БЧ паведамілі, што цягнік спыніўся з-за тэхнічнай няспраўнасці.

«Зламаўся «штадлер» па маршруце Мінск — Брэст. Выехалі ў 18.26, пасля прыпынку ў Койданава праехалі пару хвілін і спыніліся ў полі ў 19.00. Стаім гадзіну, людзі на ўзводзе, прыбіральні не працуюць. Перыядычна адключаецца электрычнасць, а начальнік цягніка паведаміў: «Цягнік спынены па тэхнічных прычынах, пра час адпраўлення паведамім пазней». Ваду і ежу (два маленькія кошыкі) раскупілі за хвіліну, цяпер чакаем», — напісаў адзін з пасажыраў.

«Швейцарка» выехала з Мінска ў 18.26 і стаіць каля Койданава. А ўжо павінна быць у Баранавічах. Можа, у курсе, чаму цягнік не едзе?» — спытаў іншы.

«Цягнік спыняўся з-за тэхнічнай няспраўнасці. Час затрымкі складзе каля трох гадзін. Прыносім пасажырам прабачэнні за нязручнасці», — паведамілі ў БЧ.

Цягнік Мінск — Брэст з адпраўленнем у 18.26 павінен быў прыбыць у Брэст у 22.02. Мяркуючы па агучаным часе затрымкі, ён прыбудзе на станцыю «Брэст-Цэнтральны» каля гадзіны ночы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0