ДАІ

ДАІ

Кіроўца «Мазды» ехаў з боку вуліцы Кіжаватава ў напрамку Казінца. Не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў інфармацыйную стэлу «АЗС». Мужчыну з траўмамі даставілі ў бальніцу.

Цікава, што за некалькі хвілін да інцыдэнту «Мазда» трапіла ў поле ўвагі супрацоўнікаў ДАІ, якія рухаліся па знешнім кальцы МКАД. Сваёй манерай язды машына выдзялалася з транспартнага патоку. Міліцыянты развярнуліся на развязцы і паехалі за легкавіком.

Убачыўшы экіпаж ДАІ, кіроўца павялічыў хуткасць — і праз некалькі імгненняў адбылася аварыя.

Пры правядзенні агляду выяўлена 1,52 праміле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0