Адбываецца гэта ў Кувукліі — капліцы ў цэнтры храма Уваскрэсення Хрыстовага ў Іерусаліме, якая закрывае пячору Магілы Гасподняй, дзе знаходзіцца асабліва шанаваная ўсімі хрысціянамі пліта, пад якой размяшчалася месца пахавання Ісуса Хрыста, піша ТАСС.

У адпаведнасці з санітарнымі абмежаваннямі, унутр храма былі дапушчаныя не больш за 2,5 тыс. чалавек, у той час як у звычайныя гады ў гэты дзень унутры храма знаходзіліся да 9 тыс. паломнікаў. У 2020 годзе цырымонія прайшла без удзелу паломнікаў.

У аэрапорт Бэн-Гурыён па часціцы агню дазволілі прыбыць самалётам з 11 краін — Беларусі, Балгарыі, Грэцыі, Грузіі, Казахстана, Кіпра, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі і Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0