Квіткі, як аказалася, сапраўдныя. Гэта Tut.by пацвердзіў Франак Вячорка. Але ў Мінск ні Ціханоўская, ні Вячорка не прыляцелі — у панядзелак, 3 мая, у Ціханоўскай пачаўся афіцыйны візіт у Славенію.

— Квіткі нашы. Каманда Ціханоўскай праводзіць вялікі аб'ём працы для дасягнення пастаўленых мэтаў, і не ўся дзейнасць можа быць публічнай, — заявіў дарадца Ціханоўскай.

Навошта куплялі квіткі, ці збіраліся насамрэч ляцець у Мінск Ціханоўская і Вячорка, у камандзе распавядаць адмаўляюцца. Хто выклаў фатаграфіі квіткоў у сетку, у камандзе не ведаюць.

Раней каманда Ціханоўскай заяўляла, што, па іх разліках, у маі павінны пачацца перамовы з беларускай уладай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?