Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Роўна год таму, 12 мая 2020 года, Віктар Бабарыка заявіў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты. І тады пачала фарміравацца яго каманда. 18 чэрвеня Віктар і Эдуард Бабарыкі былі затрыманыя.

«12 мая, год таму я прыняла самае важнае рашэнне ў маім жыцці. Разумеючы ўсе рызыкі і высокую верагоднасць, што я апынуся там, дзе я зараз — я з радасцю стала часткай каманды Віктара Дзмітрыевіча. Ні на секунду не шкадую аб сваім рашэнні і цяпер», — піша Марыя.

«Гэты год аказаўся самым складаным і самым шчаслівым у маім жыцці. Разумею, як дзіўна гэта гучыць ад чалавека з турмы. Але здабыла я нашмат больш, чым страціла: унікальны вопыт, драйв неверагодны, масу новых ведаў і ўменняў (напрыклад, раней я ніколі не вяла стрым, не пісала 170 лістоў у месяц, не бегала кожны дзень і не чытала так шмат добрых кніг). Я здабыла ўнутраную свабоду і шчасце заставацца сабой у любой сітуацыі. Але самы галоўны цуд — гэта неверагодныя беларусы — Ваша падтрымка і любоў надаюць каласальную сілу! Я ўдзячная Віктару Дзмітрыевічу, Эдзіку [Бабарыку], Максіму [Знаку], Іллі [Салею] і ўсёй камандзе — вы сталі мне, як сям'я, і я шчаслівая прайсці гэты шлях разам! Вялікі дзякуй за гэты год маёй сястры, тату, родным і блізкім за падтрымку і стойкасць і бязмерную любоў, якая і ёсць мая абарона!», — напісала Марыя Калеснікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0