Фота Дзмітрыя Брушко

Фота Дзмітрыя Брушко

У загадзе сказана, што з 14 мая да 30 чэрвеня 2021 года забараняецца рэалізацыя шляхетнага мыла ручной працы гандлёвай маркі Karali (вытворца — ТАА «Шляхетныя вырабы» ў Валожынскім раёне). Пералічваецца туалетнае мыла «Зорка Венера», «Валошкі», «Віленскае барока», «Чыстае — Светлае», піша Tut.by.

— Гэта адзін з вынікаў праверкі, якую цяпер праводзіць у нас Дзяржстандарт. Яна будзе доўжыцца да 28 мая, — распавёў Павел Доўнар. — Ёсць заўвагі яшчэ па некалькіх таварах, але па іх даецца час на ліквідацыю прэтэнзій. Усяго на праверку забралі каля 20 пазіцый тавараў.

Павел Доўнар адзначыў, што Honar прадаваў гэтае мыла з 2019 года, прэтэнзій да яго не было.

— Пры мыле — поўны пакет дакументаў. Як нам растлумачылі, цяпер ануляваны дакумент аб яго адпаведнасці з заканадаўствам Мытнага саюза. Па словах правяраючых, я павінен вярнуць гэта мыла вытворцу — але пакуль з дырэктарам звязацца не магу, наколькі я ведаю, ён не ў краіне.

Мяркуючы па поўнай версіі прадпісання, Дзяржстандарт знайшоў на ўпакоўцы мыла нейкія неадпаведнасці патрабаванням бяспекі ў частцы маркіроўкі (тэхрэгламент Мытнага саюза 009/2011 «Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі»).

З дакумента ясна, што забарону могуць зняць, калі парушэнні ліквідуюць да 28 чэрвеня.

За невыкананне прадпісання для прадаўца прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 24.1 (Невыкананне пісьмовага патрабаванні) і ч. 1 арт. 24.7 (Парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням) КаАП.

З прадстаўнікамі Karali журналістам пакуль не ўдалося звязацца.

У 2014 годзе Tut.by распавядаў гісторыю пра беларусаў, якія вярнуліся з-за мяжы дадому і сталі рабіць незвычайнае крафтавае мыла. Заснавальнік брэнда Серж Наўродскі распавядаў, што яго не палохаюць магчымыя цяжкасці працы ў Беларусі.

— Мы сутыкнуліся з імі з першага дня. Вядома, запал можа астыць, але мы ніколі не пашкадуем, што задумалі гэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0