Вядома, што людзей на чатырох мікрааўтобусах павезлі ў Савецкае РУУС «для высвятлення».

Затрыманыя — удзельнікі MINSK FIXED GEAR. Учора ў гэтым месцы павінен быў адбыцца Toure de Tsna. Вядома, што адзін чалавек быў затрыманы за майку «АнтыЛукашэнка».

Сёння на судзе паведамілі, што ўсіх затрыманых абвінавачваюць «ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве шляхам выкрыквання лозунгу «Жыве Беларусь». На ўсіх раварыстаў склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП, паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Савецкага суда Сяргей Шаціла 17 мая разглядзеў справы 20-гадовага Бахціяра Муратава і 18-гадовага Рамана Лапіча.

Сваю віну хлопцы не прызналі. Па словах Лапіча, спачатку да іх прыехаў адзін бус і затрымалі хлопца ў майцы. Тады астатнія ўдзельнікі спыталі ў супрацоўнікаў АМАПа, ці могуць яны тут застацца. Супрацоўнікі дазволілі, а самі з'ехалі. Праз 20 хвілін яны вярнуліся, агледзелі сумкі і запісалі звесткі раварыстаў. Але потым прыехалі яшчэ бусы і ўсіх раварыстаў затрымалі. Бахціяр таксама пацвердзіў, што ніякай сімволікі не было, а лозунгаў яны не выкрыквалі.

У выніку, суддзя Шаціла арыштаваў Бахціяра Муратава на 11 сутак, а Рамана Лапіча — на 12 сутак. Ровары хлопцаў арыштаваныя.

Чакаюцца суды над астатнімі раварыстамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0