Адрас вакансіі — галоўны офіс «Альфа-банка», чыі два кіраўнікі нядаўна страцілі ліцэнзію на права займаць кіруючыя пасады ў банкаўскай сферы.

Абяцаны заробак — 5000 рублёў.

Вядома, званіць у службу занятасці з пытаннем, як уладкавацца, бессэнсоўна. Публічнае размяшчэнне вакансіі сведчыць толькі пра тое, што, імаверна, у беларускі філіял будзе дасланы менеджар з расійскім пашпартам — у такім выпадку размяшчэнне абавязковае згодна з законам «Аб знешняй працоўнай міграцыі».

«Альфа-банк» — гэта камерцыйны банк, якім валодае расійскі капітал, у Беларусь часам камандыруюць менеджараў-расіян. Апошнім часам палітыка беларускага Нацбанка рэзка адрозніваецца ад уяўленняў расійскіх акцыянераў аб правільным менеджменце, у выніку чаго кіраўніцтва беларускага банка вымушана прыслухоўвацца адразу да двух цэнтраў сілы. Імаверна, гэтым і выклікана адкліканне ліцэнзій у ранейшага кіраўніцтва. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0